Пад такой назвай у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Самыя цёплыя віншаванні прымалі тыя, хто пастаянна клапоціцца, каб у нашы кватэры і ўстановы спраўна паступалі выгоды цывілізацыі, а на вуліцах было чыста і прыгожа.
Калектыў і ветэранаў працы павіншаваў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:
– Сёлета мы адзначаем не толькі прафесійнае свята, але і 85-годдзе са дня стварэння нашага прадпрыемства. Таму Год якасці для нас стаў яшчэ і Годам памяці і гісторыі, якую кожны дзень вы сваёй працай ствараеце на карысць нашай арганізацыі. Не кожны чалавек разумее, што ЖКГ – гэта шматгаліновы, вытворча складаны комплекс, і колькі вашых намаганняў неабходна для яго падтрымання і развіцця. У розны час сутак стаіце вы на варце нашага камунальнага спакою, ствараеце ўсе неабходныя ўмовы для жыцця грамадзян. Не ўсім зразумела, што гэты камфорт даецца ў тым ліку і за кошт вашага свабоднага, асабістага часу. Многія ідуць на работу з пачуццём адказнасці і разумення, што гэта – абавязак.
Перад узнагароджаннем хачу адзначыць, што ў нас няма горшых і лепшых людзей, тыя, каго адзначым, проста крыху вылучыліся сёлета. Я рады, што ўсе вы ўстойліва супрацьстаіце любым праблемам, неспадзяванасцям і капрызам надвор’я і мы разам ствараем дабрабыт для людзей. Жадаю вам здароўя, шчасця, удачы, бадзёрага настрою.
Пасля віншаванняў Васіль Пяцюк уручыў работнікам камунгаса заслужаныя ўзнагароды. Ганаровую грамату дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” атрымаў слесар па рамонце абсталявання кацельняў Іван Юшкевіч, грамату дзяржаб’яднання – вадзіцель Сяргей Санцэвіч, падзячны ліст – рабочы па добраўпарадкаванні Яўген Радзевіч.
За працоўную актыўнасць, добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў рабоце занесены на Дошку гонару прадпрыемства імёны Міхаіла Шундрыка, Аляксандра Латушкі, Юрыя Курачкі, Аляксандра Ваніслаўчыка, Вячаслава Канюшкевіча, Іны Фраловай.
Таксама ў час ўрачыстасці за поспехі ў рабоце граматамі Дзятлаўскага РУП ЖКГ адзначаны: Андрэй Анішчык, Алена Баковіч, Дзмітрый Гародка, Яўген Кармільчык, Уладзімір Добыш, Сяргей Кароль, Наталля Кібінь, Святлана Кузьміч, Наталля Кургун, Сяргей Юргель, Валерый Ішуцін.
– Адчуваю гонар за вашага кіраўніка, які ў маладым узросце паспяхова ўзначаліў такое складанае прадпрыемства, – далучыўся да віншаванняў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Жыллёва-камунальная гаспадарка – складаная сфера. Абслугоўванне ўсіх участкаў патрабуе ад спецыялістаў прафесіяналізму, адказнасці, ведаў. Гэта і райцэнтр, і гарпасёлкі, і аграгарадкі, мы разумеем колькі жылля перададзена вам на баланс. Вы спраўляецеся. Мы заўжды вас падтрымліваем. Летась і сёлета значныя сродкі выдзелены на добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, капрамонты жылля, асфальтаванне вуліц, у тым ліку ў гарпасёлках. Аднак самая галоўная каштоўнасць нават не сродкі, а людзі, без якіх не робіцца нічога. Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці і віншавання.
Ганаровыя граматы райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў Алене Уласевіч, Дзмітрыю Татарчыку. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны Анатоль Шундрык, Аляксандр Ерамейчык, Іван Юшкевіч. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў уручаны Аляксандру Місцюкевічу, Мікалаю Сёмуху, Дзмітрыю Гушчу, падзячныя лісты райсавета – Васілю Лявошку, Паўлу Каткоўскаму, Дзмітрыю Швяцу.
Самыя шчырыя віншаванні на адрас камунальнікаў прагучалі ад дырэктара Дзятлаўскага філіяла ДП “Гроднааблпаліва” Васіля Шпакоўскага, які ўручыў дакументы ад карыснага падарунка для участка РУП ЖКГ гарпасёлка Казлоўшчына.
Эстафету віншаванняў перанялі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш і старшыня пярвічкі Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Ішуцін. За актыўны ўдзел у жыцці калектыву і спартыўна-масавых мерапрыемствах яны ўзнагародзілі граматамі прафсаюза Сяргея Гушчу, Таццяну Каралько, Міхаіла Вяроўку, Яўгенію Казлоўскую, Наталлю Лянную, Алену Сударыкаву, Мікалая Пятроўскага, Святлану Каляда.
Вясёлыя песні і цудоўны настрой работнікам і ветэранам Дзятлаўскага РУП ЖКГ дарылі артысты і творчыя калектывы раёна.